BE RU EN

Невядомыя сарвалі сцяг Расеі на праспекце Незалежнасці

  • 1.04.2015, 16:24

Менчукі дэманструюць сваё стаўленне да суседняй дзяржавы.

Не паспелі сёння ўдзень сталічныя ўлады вывесіць расейскі трыкалор у цэнтры беларускай сталіцы, як адзін з іх - на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці - быў сарваны і разам з флагштокам выкінуты на праезную частку. Афіцыйны беларускі сцяг застаўся на слупе.

Нагадаем, сімволіка суседняй дзяржавы з'явілася напярэдадні афіцыйнага свята - «дня яднання народаў Беларусі і Расеі», аднак жыхары Менска звярнулі ўвагу, што гэта адбылося менавіта сёння - 1 красавіка, калі ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў нашай, адзначаюць «Дзень дурня».

Апошнія навіны