BE RU EN

Сусветны банк пагоршыў прагноз падзення ВУП Расеі

  • 1.04.2015, 16:14

Экспэрты СБ прагназуюць рост беднасці ў Расеі ўпершыню з 1998 года.

Сусветны банк (СБ) пагоршыў прагноз падзення ВУП Расеі ў 2015 годзе з 2,9% да 3,8%. Пра гэта паведамляе ТАСС. У 2016 годзе ВУП, згодна з чаканнямі, знізіцца на 0,3%.

У той жа час Сусветны банк прагназуе ў 2015-2016 гадах рост узроўню беднасці ў РФ упершыню з часоў крызісу 1998 года.

Экспэрты СБ адзначаюць, што летась узровень беднасці ўжо некалькі павялічыўся - да 11% з 10,8% у 2013 годзе.

"У базавым сцэнары прагназуецца рост узроўню беднасці да 14% (20,1 млн чалавек) у 2015 годзе і 14,1% (20,3 млн чалавек) у 2016 годзе", - удакладняе Сусветны банк.

Апошнія навіны