BE RU EN

Заўзятары падарылі Дар'і Домрачавай яе партрэт

  • 1.04.2015, 15:37

У Нацыянальным аэрапорце Менску адбылася ўрачыстая сустрэча жаночай нацыянальнай каманды краіны ў біятлоне.

Разам з міністрам спорту і турызму Аляксандрам Шамко, першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максімам Рыжанковым і кіраўніком Беларускай федэрацыі біятлону Валерыем Вакульчыкам каманду і пераможцу агульнага заліку Кубка свету Дар'ю Домрачаву сустракалі шматлікія заўзятары, піша БелТА.

Фанаты біятлоннай дружыны пасля выхаду Домрачавай і сябровак па камандзе з будынка аэрапорта змаглі атрымаць аўтографы сваіх куміраў, зрабіць фота на памяць. Таксама заўзятары падарылі Дар'і Домрачавай торт, а пасля размовы з журналістамі трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы прэзентавалі партрэт з яе выявай, намаляваны адданай прыхільніцай Домрачавай Настай Мяркулавай з гарадскога пасёлка Рось Ваўкавыскага раёна.

Фота: БелТА

Апошнія навіны