BE RU EN

Cамалёт Turkish Airlines перапыніў рэйс праз пагрозу выбуху

  • 1.04.2015, 15:40

Гэта ўжо трэці выпадак экстранай пасадкі лайнера турэцкай авіякампаніі цягам апошняга тыдня.

Пасажырскі самалёт кампаніі Turkish Airlines, які выконваў рэйс Стамбул - Лісабон, перапыніў палёт і вярнуўся ў міжнародны аэрапорт Стамбула, паведамляе BBC.

Палёт быў перапынены праз пагрозу выбуху на борце.

Гэта ўжо трэці выпадак экстранай пасадкі лайнера турэцкай авіякампаніі цягам апошняга тыдня.

30 сакавіка Боінг-777, якi здзяйсняў рэгулярны рэйс па маршруце Стамбул - Сан-Паўлу, сеў у аэрапорце Касабланкі пасля таго, як у салоне была знойдзеная запіска з надпісам "бомба".

29 сакавіка рэйс Turkish Airlines Стамбул - Токіё таксама экстранна перапыніў палёт праз запіску з аналагічнай пагрозай. У абодвух выпадках трывога выявілася ілжывай.

Апошнія навіны