BE RU EN

Ярмошына: Ненавіджу розыгрышы

  • 1.04.2015, 12:37

Неўязная ў ЕЗ старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не любіць 1 красавіка.

Больш за ўсё, прызнаецца Лідзія Ярмошына ў размове з «Еўрарадыё», ёй не падабаецца ставіць людзей у няёмкае становішча.

«Я ненавіджу розыгрышы! Не люблю гэтае свята «1 красавіка» таму, што я не люблю сюрпрызы. А розыгрыш - з гэтай катэгорыі. І ўсё, што звязана з сітуацыяй, калі чалавек можа быць пастаўлены ў няёмкае становішча, мне не падабаецца», - заявіла яна.

А таму, кажа старшыня ЦВК, яна катэгарычна адмаўляецца браць удзел у нейкіх сумесных розыгрышах.

Апошнія навіны