BE RU EN

Плошча ў Віцебску ператворыцца ў гіганцкі сонечны гадзіннік

  • 1.04.2015, 9:52

Да Дня горада плошча Перамогі ў Віцебску павінна ператварыцца ў велізарны сонечны гадзіннік.

Праект абеліска, які будзе служыць гіганцкім гноманам, распрацавалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён будзе ўяўляць сабой сімвалічны малюнак жаўнера, што сціскае ў руцэ вінтоўку са штыком-гноманам, з дапамогай якога сонечныя гадзіны будуць адлічваць час. Штык спецыяльна будзе нахілены роўна на 55 градусаў - геаграфічную шырату Віцебска, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Віцебскі сонечны гадзіннік будзе гарызантальным. У брук плошчы Перамогі ўбудуюць бронзавыя рымскія лічбы, падаючы на якія, цень гномана будзе ўказваць час. У кожную лічбу плануецца ўбудаваць фотадатчык, які будзе запускаць кожную гадзіну вайсковыя песні часоў СССР.

Акрамя таго будзе абсталявана і аглядная пляцоўка.

Апошнія навіны