BE RU EN

Алега Навальнага даставілі ў арлоўскі следчы ізалятар

  • 9.03.2015, 21:34

Алега Навальнага, асуджанага паводле справе «Іў Рашэ», даставілі ў адзін са следчых ізалятараў Арла.

Ягоны брат Аляксей Навальны зняпраўдзіў паведамленні аб тым, што Алег ужо этапаваны ў калонію, піша Meduza.io..

4 сакавіка стала вядома, што Алег Навальны этапаваны з Бутырскай турмы, дзе ён заставаўся да разгляду апеляцыі ў Арлоўскай вобласці. 6 сакавіка прэс-служба арлоўскай управы ФСВП паведаміла, што асуджанага «даставілі ў адну з устаноў вобласці» - у якую менавіта, не ўдакладнялася.

Паводле звестак «Адкрытай Расеі», Навальны будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 у пасёлку Нарышкін Арлоўскай вобласці.

Алег Навальны быў прысуджаны да 3,5 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў махлярстве. На думку следства і суда, ён вымусіў кампаніі «Іў Рашэ Усход» і МПК укласці нявыгадныя кантракты на грузаперавозкі. Аляксей Навальны атрымаў у гэтай справе 3,5 года пазбаўлення волі ўмоўна. 17 лютага Масгарсуд пацвердзіў вырак, пасля чаго ён увайшоў у дзеянне.

Апошнія навіны