BE RU EN

Кантрабандысты схавалі 25 тысяч пачкаў цыгарэт у вагоне з каліем

  • 9.03.2015, 21:29

Партыя кантрабандных цыгарэт на суму амаль Br182 млн затрыманая ў чыгуначным пункце пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Лідскія памежнікі супольна з супрацоўнікамі мытні выявілі 25 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці ў вагоне з каліем, які праходзіў афармленне на выезд з Беларусі ў Літву.

Апошнія навіны