BE RU EN

Расейскім чыноўнікам забароняць захоўваць грошы ў замежных банках

  • 9.03.2015, 20:02

У РФ складаюць спіс чыноўнікаў, якім забаронена захоўваць грошы ў замежных банках.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў кіраўнікам федэральных дзяржаўных органаў і дзяржкарпарацый за трохмесячны тэрмін зацвердзіць пералік пасадаў, уладальнікам якіх забаронена захоўваць грошы ў замежных банках, піша "Інтэрфакс".

Адпаведны ўказ "Аб некаторых пытаннях процідзеяння карупцыі" размешчаны ў панядзелак на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

"Загадваю ... забяспечыць за 3-месячны тэрмін распрацоўку і зацвярджэнне пераліку пасад, прадугледжаных артыкулам Федэральнага закона "Аб забароне асобным катэгорыям асоб адкрываць і мець рахункі (ашчаджэнні), захоўваць гатовыя грашовыя сродкі і каштоўнасці ў замежных банках, размешчаных за межамі тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, валодаць і (або) карыстацца замежнымі фінансавымі інструментамі", - гаворыцца ў дакуменце.

Ён даручыў унесці ў пералік пасады, што належаць да вышэйшай групу пасад, і пасады, выкананне абавязкаў якіх прадугледжвае допуск да звестак асаблівай важнасці.

Апошнія навіны