BE RU EN

Беларусаў, якія адпачываюць на прыродзе, будуць здымаць на схаваныя камеры

  • 9.03.2015, 18:50

Их замаскируют под скворечникиІх замаскуюць пад шпакоўні, кожныя два-тры дні іх будуць перасоўваць з месца на месца.каждые два-три дня их будут перемещать с места на место.

Усяго ў краіне з'явіцца блізу 800 такіх прыбораў.

Аматараў выкінуць смецце ў лесе або на ўзбочынах дарог цяпер змогуць знайсці з дапамогай фотапастак. Сістэму відэаназірання ўжо усталявалі каля садовых таварыстваў і ў лясах Гарадзенскага раёна.

Фотапасткі замаскаваныя пад шпакоўні. Яны рэагуюць на рух, які патрапіць у фокус, а ў астатні час «спяць». Фатаграфіі парушальнікаў прыходзяць з прыбора на кампутар або мабільны тэлефон леснікоў. Камеры робяць выразныя відэаздымкі.

Дзякуючы навінцы можна знайсці вінаватага і аштрафаваць не толькі за пакінутае смецце, але і за незаконна высечанае дрэва. Сёння адная фотакамера ўсталяваная каля садовага таварыства, яшчэ дзве - у лесе Гарадзенскага раёна, распавялі ў Гарадзенскім і Скідзельскім лясгасах, піша «Вечерний Гродно».

Яшчэ чатыры з'явяцца ў ваколіцах Гародні да сярэдзіны сакавіка. А вось лесапаркі горада на відэакантроль не возьмуць. Сталай прапіскі у прыбораў няма, кожныя два-тры дні іх будуць перамяшчаць з месца на месца.

Усяго да пачатку агароднага сезону для кожнага лясгаса закупяць ад 6 да 10 камер. Кошт адной - блізу 4,5 мільёна рублёў.

Апошнія навіны