BE RU EN

Мянчук ладзіць канцэрты ў дварах шматпавярховікаў (Відэа)

  • 9.03.2015, 17:03

У будучыні Максім Бурачэўскі плануе на гэтым зарабляць.

Незвычайнае відэа даслалі ў рэдакцыю onliner.by чытачы. Ля пад'езда стандартнага менскага шматпавярховіка хлопец ставіць калонкі, дастае мікрафон і выконвае «серэнаду». Герой роліка, вясельны вядоўца Максім Бурачэўскі, мяркуе, што арыгінальных спосабаў выказаць свае пачуцці або павіншаваць іншага чалавека Менску не хапае.

- На гэтым відэа мы віншавалі з днём нараджэння дзяўчыну сябра, - кажа Максім. - Атрымалася, як мне здаецца, цалкам незвычайна і цікава. Кожнаму хочацца здзівіць свайго каханага чалавека, а кветкі - гэта банальна. Мы прыязджаем са сваёй апаратурай, дамаўляемся з людзьмі на першых паверхах, каб «падлучыцца». Агулам жыхары ставяцца добразычліва, выглядаюць з вокнаў, апладуюць.

- Міліцыю пакуль не выклікалі?

- Мы ўсе робім хутка і клопатаў жыхарам не дастаўляем.

Са слоў Максіма, для яго такія віншаванні пакуль хобі, але ён ужо задумваецца над тым, каб зрабіць гэта дадаткам да заробку.

Апошнія навіны