BE RU EN

Ангела Мэркель: Войска ЕЗ - праект будучыні

  • 9.03.2015, 15:54

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падтрымала ідэю стварэння еўрапейскага войска.

Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца ўрада Нямеччыны Крысціяне Віртц, піша «Карэспандэнт».

У нядзелю старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Еўрапейскаму звязу неабходна стварыць уласнае адзінае войска як інструмент адстойвання інтарэсаў Еўропы.

Паводле заявы Віртц, на якую спасылаецца агенцтва DPA, Мэркель мяркуе, што ў Еўропе павінна быць паглыбленае вайсковае супрацоўніцтва. Аднак, са слоў канцлеркі, гэта «праект будучыні».

Ідэя стварэння войска таксама знайшла падтрымку міністра абароны ФРГ Уршулі фон дэр Ляйен і кіраўніка нямецкага МЗС Франка-Вальтэра Штайнмаера.

Раней у Еўракамісіі паведамілі, што ідэя стварэння войска ЕЗ будзе разгледжаная на саміце ў чэрвені.

Фота: AFP

Апошнія навіны