BE RU EN

Лукашэнка абмяркуе з Пуціным і Назарбаевым Украіну

  • 9.03.2015, 11:49

Беларускі дыктатар ляціць у Астану.

У Астане 13 сакавіка плануецца правядзенне трохбаковай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева, паведаміла ў панядзелак прэс-служба кіраўніка Казахстана.

Чакаецца, што «кіраўнікі разгледзяць пытанні паглыблення ўзаемнага гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяння трох краін».

«Акрамя таго, прэзідэнты абмяркуюць развіццё тэндэнцый у сусветнай эканоміцы, а таксама сітуацыю ва Украіне», - адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны