BE RU EN

ДТЗ у Пінску: аўтамабіль пратараніў пасажырскі аўтобус

  • 9.03.2015, 9:10

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Пінску ў нядзелю ля чыгуначнага пераезду на вуліцы Ракасоўскага.

Рэйсавы аўтобус МАЗ маршрута №13 і легкавы аўтамабіль AUDI A6 паварочвалі на пераезд з вуліцы Чыгуначнай - у гэты момант і адбылося іх сутыкненне, піша «Медыя-Палессе».

Транспартныя сродкі атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні. Кіроўцаў - удзельнікаў здарэння - адправілі на медыцынскі агляд. Супрацоўнікі ДАІ правялі неабходныя дзеянні для выяўлення вінаватага ў ДТЗ.

Апошнія навіны