BE RU EN

Праваслаўная царква ў Сухараве пачала праводзіць літургіі па-беларуску

  • 8.03.2015, 19:02

У праваслаўным храме блаславёнай Ксеніі Пецярбуржскай у менскім мікрараёне Сухарава была праведзеная першая Боская Літургія на беларускай мове.

Беларускамоўная Літургія адбылася з блаславення Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, паведамляе minskby.com.

Клірык храма айцец Аляксандр Шрамко паведаміў, што надалей беларускамоўныя літургіі будуць праходзіць кожную другую нядзелю месяца.

Перад пачаткам літургіі ўсім вернікам раздаваліся адмысловыя аркушы з асноўнымі малітвамі - Сімвалам Веры і Малітвай Гасподняй (Ойча наш) па-беларуску.

Першую беларускамоўную Літургію наведалі блізу 100 чалавек. На думку айца Аляксандра, гэта добры колькасны паказчык вернікаў, які з'яўляецца адназначна станоўчым вынікам.

Апошнія навіны