BE RU EN

«Адзінарос» пагражае ядзернай зброяй у адказ на адзінае войска ЕЗ

  • 8.03.2015, 18:36

Адзін з лідараў кіроўнай партыі Расеі Франц Клінцэвіч прыняў за дарэчнае ўскосна пагражаць ЕЗ ядзернай зброяй у адказ на ініцыятыву звязу аб адзіным войску.

Стварэнне краінамі Еўразвязу адзінага войска не гарантуе ім "ніякай бяспекі" ў ядзерны век, заявіў у нядзелю намеснік кіраўніка фракцыі "Адзіная Расея" ў Думе Франц Клінцэвіч.

"У наш ядзерны век дадатковыя войскі ніякай бяспекі не гарантуюць", - цытуе словы Клінцэвіча ТАСС.

Пры гэтым ён дадаў, што адзінае войска ЕЗ "можа адыграць правакацыйную ролю".

Ён таксама выказаў шкадаванне, што ў заходніх палітыкаў "стае сумлення вінаваціць Расею ў нейкі агрэсіўнасці".

Раней старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Еўропа зможа адэкватна і пераканаўча рэагаваць на пагрозу міру як у краінах-сябрах, так і ў суседніх з ЕЗ краінах, у выпадку стварэння адзінага войска Еўрапейскага звязу.

Апошнія навіны