BE RU EN

Магерыні ляціць у ЗША абмеркаваць сітуацыю ва Украіне

  • 8.03.2015, 17:26

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі сустрэнецца з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Адной з тэм перамоў стане сітуацыя ва Украіне.

У Арганізацыі аб'яднаных нацый чакаюць выступу вярхоўнай прадстаўніцы замежных спраў Еўразвязу, яна падрыхтавала даклад на тэму "Супрацоўніцтва паміж ААН і ЕЗ", паведамляе "Эхо Москвы" са спасылкай на Еўракамісію.

Федэрыка Магерыні возьме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў і сустрэч у рамках ААН. Вядома, што кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі асабіста пагутарыць з генсекам ААН Пан Гі Мунам, а таксама лідарамі розных краін. Не выключана, што адной з тэм перамоў стане сітуацыя вакол Украіны.

Напярэдадні сваёй паездкі ў ЗША Магерыні падкрэсліла, што Еўразвяз "надзвычай рэалістычна ацэньвае развіццё падзей" ў рэгіёне, аднак ЕЗ нікому не ўдасца завабіць у пастку".

Візіт Магерыні ў ЗША будзе доўжыцца два дні.

Фота з архіву AFP

Апошнія навіны