BE RU EN

У панядзелак у Беларусі - да 14 градусаў цяпла

  • 8.03.2015, 16:25

У Беларусі 9 сакавіка чакаецца хмарнае з прасвятленнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Месцам у паўночнай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні сярэдні, на поўначы - парыўны. Небяспечных з'яў надвор'я не чакаецца.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў. Удзень будзе ад 8 да 14 градусаў цяпла.

Апошнія навіны