BE RU EN

Названыя прозвішчы падазраваных у забойстве Нямцова

  • 8.03.2015, 16:06

У судзе абвясцілі прозвішчы падазраваных у справе аб забойстве Нямцова, аб арышце якіх хадайнічае следства.

Імёны фігурантаў прэсе не паведамілі, паведамляе тэлеканал «Дождж», які вядзе анлайн-трансляцыю з залы суда.

«Гэта Бахаеў, Дадаеў, браты Губашавы ды Эскерханаў», - паведамляе карэспандэнт канала.

Раней стала вядома, што ў справе затрыманыя намеснік камандзіра батальёна «Поўнач» Заур Дадаеў, ягоныя сваякі, браты Анзор і Шадыд Губашавы. Прозвішчы яшчэ дваіх фігурантаў называюцца ўпершыню.

Апазіцыянер і былы віцэ-прэм'ер РФ Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч на 28 лютага ў цэнтры Масквы. 7 сакавіка кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў аб затрыманні двух падазраваных у забойстве - Анзора Губашава і Заура Дадаева.

Апошнія навіны