BE RU EN

Газаправод Eastring злучыць краіны Усходняй Еўропы

  • 8.03.2015, 12:58

Славаччына, Вугоршчына, Румынія і Балгарыя блізкія да падпісання мемарандума аб будаўніцтве газаправода Eastring.

Ён працягнецца ад славацка-ўкраінскай да балгарска-турэцкай мяжы, паведамляе Aktuality.

Краіны склалі рабочыя групы з прадстаўнікоў дзяржаўных газатранспартных сістэм. Фінансаваць будаўніцтва газаправода меркавана будзе кансорцыум фірмаў - удзельніц будаўніцтва, піша gazeta.ru.

Запуск трубаправода запланаваны на 2018 год. Ягоная магутнасць будзе дасягаць ад 20 млрд да 40 млрд кубаметраў газу ў год.

Апошнія навіны