BE RU EN

Расейскі журналіст распавёў, як працуе крамлёўская прапаганда

  • 7.03.2015, 12:58

Інфармацыя пра тое, што ўкраінскіх ваеннапалонных што трапіліся да расейцаў кастрыравалі, з'яўляецца фэйкам расейскай прапаганды.

Пра такія «закіды» ды іншыя прыёмы крамлёўскай прапаганды распавёў у інтэрв'ю "Обозревателю" журналіст і палітэмігрант Віктар Майстрэнка, які правяраў, што за пагалоскі распаўсюджваюцца ў сацсетках.

«Кастрацыя ўкраінскіх палонных - гэта расейскі «закід», каб баяліся ваяваць. Мне тэлефануе дзяўчына: «Сваячка ў шпіталі, там ляжаць хлопцы»... Было тры такія выпадкі і мы па кожнаму выязджалі. Ні адзін не пацвердзіўся. Рабілася гэта, каб падарваць ахвоту ўкраінцаў супраціўляцца», - распавёў журналіст.

Ён выкрыў і іншыя «вынаходкі» расейскай прапаганды.

«Чаму на Данбасе робяць герояў з малпаў Матаролы, Гіві, Губарава? Ёсць на старане «ДНР» дастаткова фотагенічныя і недурныя дзядзькі, але паказваюць не іх, а заапарк - Гіві і Матаролу. Каб паказаць, што героем можа стаць любая малпа. Для гэтага трэба проста слухаць уладу», - растлумачыў Майстрэнка.

Паводле ацэнак расейца, у прапагандысцкі складнік вайны «ўкладзена больш грошай, чым у танкі і набоі».

Прапаганда знайшла апраўданне нават для цынічнага забойства Барыса Нямцова.

«Прапаганда звязвала дрэннае жыццё расейцаў у 90-я з ім (Нямцовым). Закідвалі, што Барыс там скраў чагосьці. Хоць на самай справе ён у свой час купіў газпрамаўскія акцыі, і ў яго даход быў блізу 9 мільёнаў рублёў у год. Вялікая колькасць простых людзей у маленькіх гарадках паверылі, што Бора быў агентам Амерыкі. Нездарма на Новым Арбаце вывешвалі плакаты з партрэтам Барыса - «Чужы», - распавёў журналіст.

Радавыя расейцы пасля забойства Нямцова ўбачаць, што Пуцін малайчына - у гэтым упэўнены журналіст.

«Не дае слабіну, знішчае ворагаў Расеі», - растлумачыў Майстрэнка.

Пад уздзеяннем прапаганды, як упэўнены Майстрэнка, простыя расейцы знаходзяць апраўданні і для карупцыі чыноўнікаў.

«Людзям укладаюць што нармальны чалавек - гэта той, што крадзе і спявае. Размаўляючы з людзьмі, Барыс (Нямцоў) усё раскладваў па атамам - казаў: «Вось дзе Пуцін скраў на Алімпіядзе, вось довады». А вы ведаеце, як народ гэта каментуе? «Быць ля калодзежа і не напіцца?», «Жабраку ва ўладзе няма чаго рабіць», - распавёў Майстрэнка.

Прапагандысцкая машына навязала народу ідэю паўтарэння подзвігаў дзядоў, нагадаў Майстрэнка.

«Адкуль гэта - «дзяды ваявалі»? Адтуль, што ў Расеі няма чым ганарыцца цяпер».

Апошнія навіны