BE RU EN

Валютай «ЛНР» стане даляр ЗША

  • 7.03.2015, 11:43

Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі заявіў, што ў ЛНР будуць выкарыстоўвацца тры асноўныя валюты - рублі, грыўні і даляры ЗША.

Пра гэта паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр.

«Яшчэ раз нагадаю, што мы пераходзім на мультывалютную сістэму. Больш дробныя ўгоды ў нас будуць весціся ў грыўнях і рублях, а больш значныя - у далярах. Пакуль на сённяшні дзень будзе так, хоць, паводле нашых апытанняў, большасць схіляецца ў бок рубля», - растлумачыў Платніцкі.

Ён таксама даручыў забяспечыць усе крамы падвойнымі цэннікамі - у грыўнях і ў рублях.

Апошнія навіны