BE RU EN

Еўразвяз задумаўся пра ўласнае войска

  • 7.03.2015, 10:05

Міністарка абароны ФРГ упэўненая, што найбліжэйшым часам ЕЗ спатрэбіцца ўласнае войска.

«Агульнаеўрапейскія ўзброеныя сілы дазволяць умацаваць еўрапейскую палітыку ў сферы бяспекі ў святле крызісаў, такіх як украінскі», - заявіла Урсула фон дэл Ляйен падчас выступу ў палітычным клубе пры Евангельскай акадэміі ў баварскім Тутцынге, паведамляе Deutsche Welle.

З ейных слоў, рэалізацыя такога праекту патрабуе часу і хутка яго не ўкараніць. У той жа час яна выказала ўпэўненасць у тым, што перадача нацыянальнага суверэнітэту Еўразвязу ў вайсковых пытаннях цалкам мэтазгодная.

У якасці прыкладаў поспеху такіх праектаў яна прывяла Шэнгенскае пагадненне і агульнаеўрапейскі рынак працы.

Таксама кіраўнік Мінабароны ФРГ адзначыла, што NATO мае патрэбу ў «больш моцным еўрапейскім профілі».

На думку Ляйен, шматнацыянальнае супрацоўніцтва ў Еўропе - гэта шлях будучыні.

Апошнія навіны