BE RU EN

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон бульбы

  • 6.03.2015, 20:54

Блізу 80 тон расліннай прадукцыі, якая перавозілася з боку Беларусі, затрыманая ў Смаленскай вобласці.

Пра гэта паведамляе ўправа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Больш за 38 тон мараканскіх яблыкаў і груш перавозіліся без фітасанітарных сертыфікатаў краіны паходжання. Груз беларускай бульбы вагой 20 тон ішоў без маркаваных этыкетак з інфармацыяй аб назве падкаранціннай прадукцыі, краіне яе паходжання і экспарцёру.

Акрамя таго, праз парушэнні ў афармленні фітасанітарных дакументаў адпраўніку вернута больш за 20 тон бульбы, вырашчанай у Малдове.

Грузы былі спыненыя ў пункце «Красная горка».

Апошнія навіны