BE RU EN

Швайцарыя падоўжыла і пашырыла санкцыі супраць Расеі

  • 6.03.2015, 20:24

Урад Швайцарыі ў пятніцу падоўжыў тэрмін дзеяння санкцый у дачыненні да Расеі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

«У сувязі з сітуацыяй ва Украіне і прынятымі ЕЗ захадамі Федэральная рада прыняла пастанову ўзмацніць захады для прадухілення абыходу (праз Швайцарыю) міжнародных санкцый», - гаворыцца на сайце швайцарскага ўрада.

«Акрамя таго, была прынятая пастанова дадаць (у адпаведныя спісы - рэд.) пункты, прынятыя ЕЗ у снежні мінулага года аб непрызнанні анэксіі Крыма і Севастопаля ў адпаведнасці з міжнароднымі санкцыямі ад 27 жніўня 2014 года», - адзначаецца ў дакуменце.

Акрамя гэтага, да ўжо існага спісу фізічных і юрыдычных асоб, з якімі швайцарская старана «не зможа больш уступаць у дзелавыя стасункі», было дададзена 28 імёнаў, паведамляе "Сегодня".

Пастанова ўваходзіць у дзеянне а 18:00 паводле мясцовага часе (19:00 менскага).

Нагадаем, апошні раз Швайцарыя пашырала санкцыйны спіс асобаў 16 снежня 2014 года. Уведзены тады спіс фактычна паўтарае той, што ў канцы лістапада быў уведзены Еўразвязам.

Апошнія навіны