BE RU EN

Ранальду дэманстраваў месяцовую хаду ў новай рэкламе (Відэа)

  • 6.03.2015, 17:56

Футбаліст мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Ранальду зняўся ў новым рэкламным відэа для ўласнага брэнда CR7.

У роліку спартовец капіяваў рухі Майкла Джэксана, дэманстраваў вядомую месяцовую хаду, паведамляе The Daily Mail.

Партугалец выступіў у амплуа танцора дыска, які ўмее танцаваць як у спартовым, так і ў класічным абутку. «Ранальду паказаў рухі, якія часта сустракаюцца на вечарынках. Акрамя гэтага футбаліст аддаў належнае танцавальнаму майстэрству Майкла Джэксана», - піша The Local.

Выданне таксама адзначае, што Ранальду не канцэнтруе сваю ўвагу толькі на футболе і танцах. Акрамя гэтага партугалец захапляецца спевамі, піша Lenta.ru.

Апошнія навіны