BE RU EN

Беларускія падраздзяленні СПА праводзяць вучэнні ля межаў Украіны

  • 6.03.2015, 16:04

Вучэнні падраздзяленняў 120-й і 19-й асобных гвардзейскіх механізаваных брыгад праходзіць на палігоне «Даманава» ў Берасцейскай вобласці.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Беларусі.

«Асноўнымі задачамі палявога выхаду з'яўляюцца атрыманне практычных навыкаў асабовага складу ў выкананні вучэбна-баявых задач, эксплуатацыі ўзбраення, вайсковай, спецыяльнай тэхнікі і падрыхтоўкі яе да баявога прымянення, а таксама ўдасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі камандзіраў да кіравання падраздзяленнямі падчас арганізацыі супрацьпаветранага прыкрыцця войскаў у розных варунках», - гаворыцца ў паведамленні.

Пад кіраўніцтвам начальніка войскаў супрацьпаветранай абароны Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання палкоўніка Сяргея Кругліка праведзены паказальны занятак, на якім адпрацаваныя пытанні тактычнага маскавання і абсталявання асноўных пазіцый.

Усяго ў палявым выхадзе бяруць удзел блізу 100 вайскоўцаў і больш за 20 адзінак узбраення, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Скончыцца палявы выхад тактычным вучэннем з баявой стральбой з ўзбраення зенітна-ракетнага комплексу «Страла-10» і пераноснага зенітна-ракетнага комплексу «Ігла».

Апошнія навіны