BE RU EN

«Нафтагаз» унёс яшчэ $15 мільёнаў папярэдняй аплаты «Газпрому»

  • 6.03.2015, 15:24

«Нафтагаз Украіны» ўнёс яшчэ $15 млн папярэдняй аплаты за газ, забяспечыўшы сябе газам да сярэдзіны сакавіка, калі не пахаладае і заяўкі не вырастуць.

Аб гэтым сказаў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў, словы якога перадае прэс-служба расейскай кампаніі.

«Нафтагаз» раней выплаціў дзве раты па $15 млн у адрас «Газпрома» за пастаўкі расейскага газу ў сакавіку.

Нагадаем, міністр энэргетыкі Украіны Уладзімір Дзямчышын сказаў, што Украіна не будзе праводзіць буйныя плацяжы Расеі за прыродны газ праз зніжэнне яго спажывання ў краіне.

Апошнія навіны