BE RU EN

Кангрэсмены просяць Абаму пачаць пастаўкі зброі Кіеву

  • 6.03.2015, 9:00

Сябры Палаты прадстаўнікоў амерыканскага кангрэса напісалі ліст Бараку Абаму, заклікаючы яго дазволіць пастаўкі смяротнага ўзбраення Украіне.

У лісце, падпісаным як дэмакратамі, так і рэспубліканцамі, гаворыцца, што Расея парушае нормы міжнароднага права, паведамляе BBC.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама раней казаў, што разглядае магчымасць паставак зброі ў выпадку, калі не атрымаецца развязаць крызіс на ўсходзе Украіны дыпламатычнымі сродкамі.

Раней шэраг краін ЕЗ выступілі з ініцыятывай даць Украіне сучаснае ўзбраенне.

Апошнія навіны