BE RU EN

Харысан Форд атрымаў траўму ў авіякатастрофе

  • 6.03.2015, 7:33

Галівудскі актор Харысан Форд атрымаў траўмы ў выніку аварыйнай пасадкі лёгкаматорнага самалёта пад Лос-Анджэлесам.

Паведамляецца, што знакаміты актор сам кіраваў самалётам, які зрабіў аварыйную пасадку на поле для гольфа, паведамляе BBC.

Харысана Форда даставілі ў лякарню. Улады кажуць, што ў пацярпелага траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.

Харысан Форд, бабуля і дзядуля якога былі выхадцамі з Менска, уважаецца найбольш высокааплатным кінаакторам апошняй чвэрці XX стагоддзя паводле версіі часопіса Forbes.

Апошнія навіны