«Генчлербірлігі» Глеба згуляў унічыю з «Бурсаспарам»
- 5.03.2015, 20:56
Аляксандр Глеб гуляў увесь матч.
"Генчлербірлігі" на выездзе разышоўся мірам з "Бурсаспарам" у першым матчы 1/4 Кубка Турцыі - 1:1, піша "Прессбол".
Беларускі паўабаронца гасцей Аляксандр Глеб выйшаў у стартавым складзе і правёў усё сустрэчу. На 90-й хвіліне беларус атрымаў жоўтую картку.
Гульня ў адказ пройдзе 8 красавіка.
Бурсаспара - Генчлербірлігі - 1:1 (0:0)
Галы: 0:1 - Цэлік (49). 1:1 - Азіз (59).