BE RU EN

Мінлясгас прызнаўся ў краху мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі

  • 5.03.2015, 20:00

Мінлясгас не гатовы адмовіцца ад экспарту неапрацаванай драўніны.

Міністэрства лясной гаспадарка Беларусі будзе прасіць Лукашэнку аб адтэрміноўцы ягонага даручэння, што да адмовы з 2016 года ад экспарту неапрацаванай драўніны. Пра гэта заявіў сёння міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч на прэс-канферэнцыі "Вядзенне лясной гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь з улікам досведу Фінляндыі", паведамляе БелТА.

Міністр адзначыў, што калі ўся драўніна, якая вырабляецца ў краіне, будзе перапрацоўвацца, то эканамічная эфектыўнасць выкарыстання драўняных рэсурсаў, безумоўна, будзе значна вышэйшай. "Але я бачу, што давядзецца звяртацца да Лукашэнкі, каб ён даў дазвол на наступны год пэўную частку драўніны ўсё ж экспартаваць", - сказаў Міхаіл Амельяновіч.

У 2014 годзе на экспарт было пастаўлена прыкладна 2,1 млн куб м круглай неапрацаванай драўніны.

Апошнія навіны