BE RU EN

У Маскве за дзяржаўную здраду і шпіянаж арыштаваныя дзевяць чалавек

  • 5.03.2015, 16:58

З пачатку 2014 Маскоўскім гарадскім судом вынесеныя пастановы аб арышце дзевяці чалавек за дзяржаўную здраду і шпіянаж.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ведамства.

«У перыяд з 1 студзеня 2014 года да 3 сакавіка 2015 ляфортаўскім судом горада Масквы былі вынесеныя пастановы аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненні да сямі асоб, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні дзяржаўнай здрады», - заявілі ў прэс-службе.

Адзначаецца, што яшчэ два чалавекі былі арыштаваныя паводле абвінавачвання ў шпіянажы.

Раней сталі вядомыя падрабязнасці справы аб дзяржаўнай здрадзе, паводле якой сібірскі паліцэйскі Раман Ушакоў атрымаў 15 гадоў строгага рэжыму.

Апошнія навіны