BE RU EN

Дыктатар: Эканамічная слабасць робіць нас закладнікамі фінансавых арганізацый

  • 5.03.2015, 16:17

У дзень прыезду дэлегацыі МВФ Лукашэнка выказаўся пра стан эканомікі.

Галоўнай задачай урада Беларусі і ўсіх органаў улады з'яўляецца ўздым эканомікі, заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнічым складам органаў унутраных спраў Аляксандр Лукашэнка.

Са слоў дыктатара, эканамічная слабасць ператварае нацыю ў закладніцу міжнародных фінансавых арганізацый.

Гэта адбываецца, калі бюджэтныя рэсурсы краіны не дазваляюць дзяржаве эфектыўна функцыянаваць, выконваць напоўніцу сацыяльныя абавязанні.

"Таму цяпер галоўнай задачай урада і ўсіх органаў улады з'яўляецца ўздым эканомікі. Скажу дакладней - прамысловасці, даслоўна некалькіх нашых гіганцкіх прадпрыемстваў", - адзначыў правадыр дзяржавы.

Нагадаем, што 5 сакавіка ў Беларусь прыбывае планавая місія Міжнароднага валютнага фонду.

Экспэрты фонду будуць працаваць у Беларусі да 16 сакавіка. "Гэта рэгулярная штогадовая місія. Будуць праводзіцца кансультацыі паводле артыкула IV", - адзначылі ў прадстаўніцтве МВФ. Гэта значыць місія будзе займацца штогадовым аглядам развіцця эканомікі Беларусі, што праводзіцца і з іншымі краінамі - чальцамі фонду.

Запланаваныя таксама сустрэчы экспэртаў, у тым ліку ў адміністрацыі Лукашэнкі, Нацбанку, Міністэрстве эканомікі.

Апошнія навіны