BE RU EN

Былы спарынг-партнёр Сэрэны Уільямс будзе працаваць з Азаранкай

  • 5.03.2015, 15:16

Немец Саша Бажын дапаможа беларускай спартоўцы вярнуцца ў першую дзясятку рэйтынгу.

Бажын працаваў з першай ракеткай планеты апошнія восем гадоў, піша eurosport.ru.

У Твітэры ён напісаў наступнае: "Дзякуй табе, Сэрэна. Ведаеш, нам з Вікай будзе не да весялосці... Жарт. Дзякую за восем незабыўных гадоў. Што гэта быў за шлях...».

Уільямс-малодшая не засталася ў абавязку: «Шмат не весяліцеся без мяне. Мае віншаванні, Саша».

Бажын з'яўляецца адным з самых блізкіх сяброў і давераных асоб Сэрэны. Нядзіўна, што Азаранка ўзрадавалася новаму супрацоўніцтву.

Раней Вікторыя наняла новага трэнера Віма Фісета.

Апошнія навіны