BE RU EN

У Гарадзенскай памежнай групе застрэліўся вайсковец тэрміновай службы

  • 5.03.2015, 14:59

Раніцай 5 сакавіка ў Гарадзенскай памежнай групе загінуў жаўнер тэрміновай службы.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

З ягоных слоў, «паводле выяўленых прыкмет вайсковец застрэліўся з табельнай зброі, калі быў у нарадзе».

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны