BE RU EN

Трубіла, Неўмывака і Бычанок пацярпелі паразу ў судзе «Гомелю»

  • 5.03.2015, 12:36

Суд горада Гомеля адмовіў у позве былым гульцам мясцовага футбольнага клуба Віталю Трубілу, Дзмітрыю Неўмываку і Аляксандру Бычанку.

Нагадаем, футбалісты патрабавалі выплаціць заробак за тры месяцы, а таксама выплаты за адпачынак. Аднак суд пастанавіў, што ў клуба ёсць падставы не выплачваць гэтыя сумы, так як у палажэнні аб прэміраванні быў пункт пра вынік, якіх ў гэтым сезоне не было. Футбалісты не згодныя з такой пастановай і маюць намер падаць апеляцыю, піша by.tribuna.com.

Адзначым, што Бычанок раней заяўляў, што адмовіўся ад сваёй часткі прэміяльных і хацеў праз суд вярнуць толькі заробак.

Бліжэйшым часам адбудзецца яшчэ некалькі пасяджэнняў паводле позваў Матвеенкі, Камароўскага і Кірыльчыка.

Апошнія навіны