BE RU EN

Лукашэнка едзе да спецназаўцаў

  • 5.03.2015, 11:15

Дыктатар наведае сёння вайсковую частку 3214 унутраных войскаў МУС.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Плануецца, што яму «даложаць аб выкананні даручэнняў аб удасканаленні спецыяльных падраздзяленняў і павышэнні якасці і эфектыўнасці выканання імі службова-баявых задач».

Размова таксама пойдзе аб сацыяльнай сферы. У прыватнасці, запланаваны даклад аб рабоце ў забеспячэнні вайскоўцаў жыллём.

Акрамя таго, запланавана сустрэча Лукашэнкі з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў.

Апошнія навіны