BE RU EN

Сёння ва Украіне дзень жалобы па загінулых шахцёрах

  • 5.03.2015, 11:06

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў 5 сакавіка Днём жалобы ў сувязі з трагічнай гібеллю шахцёраў у выніку аварыі на данецкай шахце імя Засядзькі.

Адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы №122/2015 ад 5 сакавiка апублікаваны на прэзідэнцкім сайце.

Згодна з указам, у дзень жалобы па ўсёй тэрыторыі Украіны а 12.00 памяць загінулых ушануюць хвілінай маўчання. Па ўсёй краіне будзе прыспушчаны Дзяржаўны Сцяг Украіны на будынках і збудаваннях органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

У гэты дзень скасоўваюцца забаўляльна-канцэртныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, павінны быць унесеныя адпаведныя змены ў праграмы тэле- і радыёперадач.

Як паведамлялася, паводле апошніх звестак, у выніку выбуху на шахце ім. Засядзькі загінулі 33 гарнякі.

Фота: AFP

Апошнія навіны