BE RU EN

Мінгандлю просіць не купляць лекі праз інтэрнэт

  • 5.03.2015, 10:29

Гэта не гарантуе бяспеку пакупкі для здароўя.

Міністэрства гандлю Беларусі распаўсюдзіла паведамленне, якое перасцерагае ад куплі лекаў у інтэрнэце. Паводле звестак установы, на некаторых сайтах прадаюцца імпартныя лекі, не зарэгістраваныя і нават забароненыя ў Беларусі, паведамляе БелТА.

Акрамя гэтага, Мінгандлю звяртае ўвагу, што прэпараты для ін'екцый, антыдэпрэсанты, супрацьпухлінныя і імунамадулюючыя сродкі можна купляць толькі пасля абследавання ў лекара. Продаж такіх лекаў без рэцэпту, а таксама інтэрнэт-рэклама - незаконныя.

Нядбайных прадпрымальнікаў будуць штрафаваць за парушэнне заканадаўства аб рэкламе. Пакаранне немаленькае - ад 900 тыс. да 4,5 млн. рублёў.

Апошнія навіны