BE RU EN

Супрацоўнікі КДБ шукаюць аўтараў улётак пра выкрадзеных палітыкаў

  • 4.03.2015, 19:16

Берасцейца Сяргея Сухаверхага затрымалі і дапыталі з нагоды ўлётак, якія былі расклееныя ў Пінску.

Актывіст паведаміў сайту charter97.org, што яго затрымалі ля пад'езда, а затым даставілі ў аддзяленне міліцыі і дапыталі. Берасцейца затрымалі дзеля расклееных у Пінску ўлётак, на якіх былі намаляваныя партрэты выкрадзеных лідэраў апазіцыі. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, дзе ён дастаў друкаваныя матэрыялы.

Са слоў Сяргея Сухаверхага, з дакумэнтаў вынікала, што справу аб расклейванні ўлётак вядзе КДБ Пінска. Міліцыянты пацвердзілі гэта і паведамілі, што іх прыспешваюць з яе заканчэннем.

Апошнія навіны