У кватэры Нямцова ў Яраслаўлі праводзяць ператрус
- 4.03.2015, 17:25
Следчыя прыйшлі з ператрусам у Яраслаўскую кватэру палітыка Барыса Нямцова, забітага ў Маскве.
Пра гэта РІА «Новости» паведаміў ягоны памочнік Міхаіл Конеў.
«Следчыя выклікалі мяне нядаўна, мабыць, з разуменнем паставіліся да таго, што мы былі ўчора на развітанні з Барысам, і зрабілі ператрус толькі сёння», - растлумачыў Конеў.
Ён выказаў здагадку, што ператрус зойме доўгі час, бо ў кватэры нямала рэчаў, у тым ліку, рэчы і асабісты кампутар. У 2013 годзе Нямцоў быў абраны дэпутатам Яраслаўскай абласной думы паводле спісу партыі РПР-ПАРНАС. Ён з'яўляўся чальцом камітэтаў у заканадаўстве, пытаннях дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання і ў бюджэце, падатках і фінансах.
Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага каля Крамля. У яго стрэлілі не менш за шэсць разоў, чатыры кулі трапілі ў палітыка. 3 сакавіка Нямцоў быў пахаваны на Траякураўскіх могілках Масквы.