BE RU EN

Галандскі футбаліст апярэдзіў Раналду ў хуткасці ўдару

  • 4.03.2015, 16:46

Нападнік нямецкага «Вольфсбурга» Бас Дост выйшаў у лідары рэйтынгу самых хуткастрэльных гульцоў еўрапейскіх чэмпіянатаў.

Аформіўшы дубль у браму «Вердэра» 1 сакавіка, галандскі футбаліст зрушыў з першага месца форварда мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду, піша Lenta.ru.

У гэтым розыгрышы чэмпіянату Нямеччыны 25-гадовы Бас Дост правёў 12 матчаў, у якіх забіў 13 мячоў. У сярэднім на кожны гол яму спатрэбілася 63 хвіліны гульнявога часу. Раналду, які сыграў у першынстве Гішпаніі 22 матчы, мае на рахунку 30 галоў, а на кожны выніковы ўдар яму патрабуецца ў сярэднім 65,6 хвіліны.

Пры гэтым галандзец не выконваў пенальці, тады як партугальскі футбаліст 9 з 30 сваіх галоў забіў з 11-метровай адзнакі.

Трэцяе месца ў рэйтынгу на гэты момант займае форвард «Барселоны» Ліянэль Месі (82 хвіліны на гол, 25 гульняў, 27 мячоў). Аналагічны вынік у нападніка італійскага «Напалі» Дувана Сапаты, але ён правёў толькі 14 сустрэч і забіў 5 мячоў. Адзіным паўабаронцам у рэйтынгу з'яўляецца Фрэнк Лэмпард з «Манчэстэр Сіці» (89 хвілін на гол, 21 гульня, 5 мячоў).

Фота: AP

Апошнія навіны