BE RU EN

Менчукоў запрашаюць на экскурсіі па сметніках

  • 4.03.2015, 14:26

12 і 19 сакавіка эколагі пакажуць менчукам, што адбываецца са смеццем, якое яны выкідваюць.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў арганізацыі «Зялёны дазор».

У сярэднім кожны з нас выкідвае 657 кг смецця ў год. Што адбываецца са смеццем пасля таго, як яно трапляе ў смеццевы бак? Грамадскі рух «Зялёны дазор» збіраецца адказаць на пастаўленае пытанне. Для гэтага ўсе ахвотныя запрашаюцца наведаць палігон адкідаў «Трасцянецкі» пад Менскам і станцыю сартавання адходаў УП «Экарэс».

12 сакавіка на палігоне адкідаў «Трасцянецкі» можна будзе ўбачыць, як захоўваюцца адкіды. А 19 сакавіка падчас экскурсіі на станцыю сартавання адходаў УП «Экарэс» удзельнікам раскажуць і пакажуць, куды трапляе смецце з кантэйнераў для збору пластыка, шкла і паперы.

Пачатак экскурсій - 13.00. Працягласць - блізу двух-трох гадзін.

Апошнія навіны