BE RU EN

Фотафакт: Дом, у якім жыве Ангела Мэркель

  • 4.03.2015, 10:40

Дом федэральнай канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель зусім не падобны, напрыклад, на рэзідэнцыю Януковіча ў Межыгор'і.

І яго можна фатаграфаваць, у адрозненні ад рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Пра дом, у якім жыве федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, распавядае Der Tagesspiegel.

Дом па адрасе Купфэрграбэн, 6 у Бэрліне ёсць і на Google Street View, і на здымках турыстаў з усяго свету. Будынак мала адрозніваецца ад суседніх пабудоў на вуліцы, не вылучаецца раскошай.

Будынак ахоўваюць толькі двое паліцэйскіх.

На званку ў кватэру кіраўніка дзяржавы сціпла напісана прозвішча яе мужа - Prof. Sauer, піша «Наша Ніва».

Суседзі ведаюць, калі канцлерка з мужам звычайна сыходзяць на працу. Яны дзівяцца - чаго турысты таўкуцца каля будынка, калі Мэркель пасля 07:45 не бывае дома. Так, у Мэркель ёсць суседзі, з дома нікога не высялялі.

Апошнія навіны