BE RU EN

Экс-трэнера менскага «Дынама» звольнілі з румынскага клуба

  • 4.03.2015, 10:29

Былы галоўны трэнер менскага ФК «Дынама» Алег Пратасаў звольнены з пасады галоўнакамандуючага румынскай «Астры» праз нездавальняючыя вынікі.

51-гадовы ўкраінскі спецыяліст узначаліў клуб летась у кастрычніку. Пад яго кіраўніцтвам «Астра» атрымала дзве перамогі ў нацыянальным чэмпіянаце і вылецела з Лігі Еўропы на групавой стадыі з апошняга месца, піша football.by.

Цяпер каманда займае 6-ю пазіцыю ў табліцы чэмпіянату Румыніі, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Астра» была дзесятай камандай у трэнерскай кар'еры Алега Пратасава.

Апошнія навіны