BE RU EN

Лукашэнка застаўся без крэдыту

  • 4.03.2015, 8:54

Пытанне аб выдаванні крэдыту Менску ў Маскве не абмяркоўвалася.

Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуан, паведамляе РІА «Новости».

«Не. Пытанне выдавання крэдыту Менску не абмяркоўвалася ў аўторак на пашыраным пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі», - сказаў ён, адказваючы на пытанне журналістаў.

Не выключана, што размова пра крэдыт адбылася паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным падчас запланаванай асабістай сустрэчы.

Нагадаем, як паведамілі раней некалькі інфармаваных крыніц, улады Беларусі запыталі ва ўрада Расеі фінансавую падтрымку на 2015 год у суме 2,5 млрд даляраў.

Апошнія навіны