BE RU EN

McLaren паказаў канкурэнта Porsche 911

  • 31.03.2015, 21:04

Афіцыйная прэзэнтацыя спорткара адбудзецца на Мотаршоў у Нью Ёрку.

Брытанскі аўтавытворца McLaren паказаў у прэс-рэлізе афіцыйныя фота купэ 570S лінейкі Sport Series, якое складзе сур'ёзную канкурэнцыю Porsche 911 Turbo S і Audi R8 Plus. Публічны дэбют навінкі запланаваны на найбліжэйшыя дні на аўтасалоне ў Нью Ёрку, піша Carscoops.

Спорткар абсталявалі 3,8-літровым твін-турба маторам V8, аддача якога складае 570 к.с. і 600 Н/м моманту кручэння. Агрэгат спалучаецца з сяміступенным блокам перадач з двума счаплення, піша korrespondent.net.

З месца да ста кіламетраў на гадзіну мадэль з заднім рухачом разганяецца за 3,2 сэкунды, а да дзвюхсот кіламетраў на гадзіну - за 9,5 сэкунды. Максімальная хуткасць McLaren 570S абмежаваная адзнакай 328 км/гадзіну.

Больш падрабязная інфармацыя аб тэхнічных характарыстыках аўтамабіля стане вядомая пасля яго прэзентацыі.

Адзначым, што першы продаж брытанскай аўтанавінкі пачнецца ўжо ў канцы гэтага года.

Апошнія навіны