BE RU EN

Навукоўцы высветлілі ўплыў музыкі AC/DC на катоў

  • 31.03.2015, 19:40

Даследчая група з універсітэта Лісабона высветліла, што песні могуць уплываць на ўзровень стрэсу ў жывёлін.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў Journal of Feline Medicine, піша «Корреспондент».

У часе доследу на жывёлін, якіх аперавалі ў ветэрынарных клініках, надзявалі слухаўкі і давалі ім праслухаць музыку розных жанраў - ад класікі да хэві-металу.

Высветлілася, што класічная музыка спрыяльна і заспакаяльна ўплывае на катоў: 2-хвіліннае праслухоўванне «Адажыё» Сэмюэла Барбэра разнявольвала іх. Менш прыкметнае ўздзеянне зрабіла поп-песня Torn Наталі Імбрульі. А вось AC/DC са сваёй песняй Thunderstruck прымусілі котак панервавацца.

Навукоўцы мяркуюць, што ў будучыні вынікі гэтага даследавання дапамогуць хатнім гадаванцам лягчэй пераносіць аперацыі і скароцяць перыяд на аднаўленне.

Апошнія навіны