BE RU EN

За няяўку на медкамісію прызыўнік атрымаў 1,5 гады «хіміі»

  • 31.03.2015, 17:27

Маладзён не прыбыў для праходжання медыцынскай камісіі ў Менскі раённы вайсковы камісарыят.

Суд Менскага раёна прысудзіў да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў жыхара раёна, які ўхіляўся ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Хлопец не прыбыў для праходжання медыцынскай камісіі ў Менскі раённы вайсковы камісарыят, спаслаўшыся на адсутнасць грашовых сродкаў, паведамляе БелаПАН.

Як адзначыў пракурор аддзела ў наглядзе за дазнаннем пракуратуры Менскай вобласці Максім Агеенка, гэтая прычына не з'яўляецца ўважлівай, у сувязі з чым хлопцу было выстаўленае абвінавачванне паводле ч.1 арт.435 КК (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу).

Апошнія навіны